На Пастаўшчыне адключаюць правадное радыё
Замест гэтага абанентам прапануюць аднапраграмныя прыймачы, якія прымаюць першую праграму дзяржаўнага радыё.
Прыём вядзецца ва УКХ-дыяпазоне, кошт такога прыймача складае ад 165 да 175 тысяч рублёў, піша раённая газета “Пастаўскі край”.
Адключэнне праваднога радыё звязана з крытычнымі тэрмінамі эксплуатацыі драўляных і жалезабетонных апор і іншых кампанентаў сеткі. Дарэчы, у суседнім Глыбоцкім раёне гэты працэс быў распачаты яшчэ 20 гадоў таму, але быў спынены з сярэдзіны 90-х.
Фота — anaparegion.ru