На Пастаўшчыне вандал разбіў некалькі дзясяткаў надмагілляў

Як кажуць мясцовыя жыхары, мінулай ноччу на каталіцкіх могілках вандал разбіў 60–70 надмагілляў. З дапамогай лома былі разбітыя не толькі помнікі, але і падстаўкі для кветак, лаўкі, параскідана гранітная крошка.



Вандала затрымалі. Ім аказаўся “шабашнік”, ўраджэнец Брэстчыны, які жыў у інтэрнаце ў Камаях. Незадоўга да гэтага ён праходзіў лячэнне ад псіхічнага захворвання. Мясцовыя жыхары дагэтуль не могуць паверыць, што ён дзейнічаў адзін.



Дарэчы, могілкі ў Камаях лічыліся аднымі з самых дагледжаных у рэгіёне.



Фота — radzima.org