На пажары пад Мінскам загінулі трое чалавек

Трое чалавек загінулі 23 лістапада на пажары ў жылым доме ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам. Выратавальнікі знайшлі на першым паверсе целы 54-гадовай гаспадыні, яе 52-гадовага сужыцеля і яшчэ аднаго мужчыны, які прыйшоў у госці. Усе загінулыя нідзе не працавалі.

Як адзначае прэс-служба МНС, разглядаюцца некалькі версій узнікнення пажару. Сярод іх — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электрабсталявання ды неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Фота — mchs.gov.by