На пажары ў Бабруйску загінуў мужчына
Труп мужчыны выяўлены мінулай ноччу пры гашэнні пажару ў прыватных сараях у Бабруйску. Як паведамілі агенцтву БелаПАН выратавальнікі, пра пажар стала вядома ад мясцовых жыхароў каля гадзіны ночы. Пажар удалося хутка пагасіць, а на месцы загарання знайшлі труп невядомага мужчыны. Труп моцна абгарэў.
Цяпер асобу загінулага і прычыны пажару высвятляюць эксперты. Адна з версій прычынаў — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Цяпер асобу загінулага і прычыны пажару высвятляюць эксперты. Адна з версій прычынаў — неасцярожнае абыходжанне з агнём.