На пажары ў інтэрнаце ў Смілавічах эвакуявалі 42 чалавекі

З-за пажару ў інтэрнаце Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа выратавальнікі эвакуявалі з будынка 42 чалавекі. Пра гэта Interfax.by паведамляе са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

Інтэрнат загарэўся ў ноч з пятніцы на суботу — паведамленне пра ўзгаранне паступіла 14 лютага ў 04.12. Выратавальнікі і персанал інтэрнату эвакуявалі 42 чалавекі.

У выніку пажару пашкоджаная электраправодка ў электрашчытку. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.