На пажары ў псіханеўралагічным інтэрнаце ў Расіі загінулі 23 чалавекі

На пажары ў псіханеўралагічным інтэрнаце ў Расіі загінулі 23 чалавекі

На пажары ў псіханеўралагічным інтэрнаце ў Варонежскай вобласці Расіі загінулі 23 чалавекі, дзясяткі пацярпелі, некаторыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Трагедыя здарылася ўчора позна ўвечары ў вёсцы Алфёраўка Новахоперскага раёна. Агонь ахапіў увесь будынак — 700 квадратных метраў. Пасля таго, як пажар патушылі, пад заваламі знаходзілі целы загінулых.

Як інфармуе РІА "Новости", у інтэрнаце, які складаўся з двух карпусоў, знаходзіліся каля 140 інвалідаў, сярод іх 50 ляжачых. Сярод папярэдніх версій прычынаў узнікнення пажару называецца няспраўнасць электраправодкі і неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Расійскі ўрад пасля трагедыі абяцае знайсці грошы на рэканструкцыю будынкаў падобных установаў. Будынак інтэрната ў Варонежскай вобласці быў стары, меў драўляныя перакрыцці.

Фота: ria.ru