На пажары ў Смалявіцкім раёне загінула дзіця
Трагедыя адбылася ў вёсцы Дуброва ў ноч на нядзелю.
Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца выкліку, дом гарэў адкрытым полымем. На ложку ў пакоі ратавальнікі знайшлі загінулага хлопчыка 2014 году нараджэння.
Апроч таго, у рэанімацыю з апёкамі 25% цела трапіла знаёмая гаспадыні гэтага дома. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.