На песню Аўрыл Лавін з'явіўся комікс

Хіт канадскай выканаўцы Аўрыл Лавін «Girlfriend», які ўзначаліў летась чарты па абодва бакі акіяна, лёг у аснову коміксу. У сатырычнай кнізе «Avril Lavigne's Girlfriend: Sleight of Hand and Heart» расказваецца гісторыя «правільнага» хлопчыка Дылана, яго несур'ёзнай сяброўкі Лайлы і яе знаёмай Марты, якая ведае пра таемны цёмны бок жыцця Лайлы.

На старонцы Аўрыл Лавін на рэсурсе MySpace пацверджана, што прататыпам гэтай гісторыі стала яе песня «Girlfriend», у прыпеве якой ёсць радкі «Hey, hey, you, you, I don't like your girlfriend/ No way, no way, I think you need a new one».

Дадам, што гэты комікс будзе распаўсюджвацца падчас турнэ спявачкі ў падтрымку альбома «The Best Damn Thing», якое стартавала на мінулым тыдні.

Таксама «Avril Lavigne's Girlfriend: Sleight of Hand and Heart» можна замовіць на сайце Лавін.

Фота: www.maxset.net