На Піншчыне асцерагаюцца птушынага грыпу

Некалькі выпадкаў падзяжу птушак зафіксаваныя ў Пінскім раёне.  Спачатку невядомы патэлефанаваў у мясцовую ветырынарную лабараторыю і паведаміў, што на вадаёме каля вёскі Заазер’е знойдзены мёртвыя лебедзі. Потым прыйшло паведамленне з вёскі Хойна: там пала ўжо свойская птушка — куры, гусі.

Адмыслоўцы з санітарных службаў кажуць, што вірусу птушынага грыпу ў гэтых выпадках не выяўлена. Аднак раяць пінчукам быць пільнымі і звяртаць увагу на неадэкватныя паводзіны птушак, што вяртаюцца з выраю.