На Піншчыне кітайцы будуць вырошчваць гародніну
Гародніну збіраюцца вырошчваць на Піншчыне кітайцы. Падчас нядаўняга візіту кітайскіх бізнэсоўцаў на Брэстчыну, кіраўніцтва Нацбанка Беларусі лабіявала супрацу з Палескім універсітэтам, што месціцца ў Пінску. Найбольш кітайцаў зацікавілі прапановы па вырошчванню гародніны на палях, якія перадалі ўніверсітэту калгасы.
Кіраўніцтва ВНУ плануе з дапамогай кітайскіх інвестараў, на базе факультэта біятэхналогій, утварыць тэхнапарк. У ім па самых сучасных тэхналогіях будуць вырошчвацца садавіна, гародніна і ягады.
Нагадаем, у вёсцы Харэва Пружанскага раёна кітайцы будуюць завод па перапрацоўцы бульбы. Яны збіраюцца па ўласнай тэхналогіі вырошчваць на палях для яго сыравіну. Гэты незвычайны эканамічны праект рэалізуецца пры падтрымцы мясцовых уладаў.