На Піншчыне з вадасховішча дасталі аўтамабіль з мёртвым кіроўцам

Трагічнае здарэнне адбылося ў Пінскім раёне. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выцягнулі з вадасховішча каля вёскі Камень аўтамабіль "Аўдзі-80".  У салоне легкавіка знайшлі мёртвага кіроўцу. Паводле папярэдняй версіі, 43-гадовы мужчына ўначы ехаў на аўтамабілі па дамбе і не саўладаў з кіраваннем. Праводзіцца расследаванне, паведамляе газета "Звязда".