На Піншчыне забаранілі наведваць лясы

Улады Пінскага раёна ўвялі забарону на наведванне лясоў. Прычынай такога рашэння стаў моцны пажар у экасістэме ля вёскі Любель-Поль. Агонь тушылі амаль суткі.

Узгаранне сухой травы і ляснога масіва адбылося 29 красавіка — агонь вельмі хутка распаўсюдзіўся пад уздзеяннем моцнага ветру. Пажар тушылі сем пажарных разлікаў, дзеянні якіх з паветра каардынаваў верталёт выратавальнікаў. Узгаранне ліквідавалі толькі раніцай 30 красавіка.

Забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння, інфармуе “Медыя-Палессе”.