На "Пінскдрэве" выявілі парушэнні пры эксплуатацыі кацельных
Дзяржпрамнагляд правёў праверку прамысловай бяспекі на прадпрыемстве “Пінскдрэў-Адрыяна-Плюс”. У выніку, былі выяўленыя шматлікія парушэнні патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі кацельных. Як піша сёння газета “Полесская правда”, асаблівае здзіўленне правяраючых выклікала тое, што гэтыя парушэнні ўжо выяўляліся пры папярэдніх праверках, аднак кіраўніцтва прадпрыемства не выпраўляла сітуацыю і падавала справаздачы аб рашэнні праблемы. Гэтым разам кіраўнік “Пінскдрэў-Адрыяна-Плюс” прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.