На пінскіх вуліцах эвакуатары працуюць нават уначы
У Пінску эвакуатары будуць працаваць у дзве змены. Такое рашэнне прыняў мясцовы выканкам.
Справа ў тым, што пінчукі паўсюдна парушаюць правілы паркоўкі. Пінскія ДАІшнікі з пачатку года распаўсюдзілі некалькі тысяч улётак з папярэджаннямі, але гэтыя прафілактычныя меры на кіроўцаў не дзейнічаюць. Таму вырашана больш інтэнсіўна выкарыстоўваць эвакуатар. Цяпер аўто на штрафную стаянку могуць адвезці і ўначы.