На пінскім кірмашы абрынулася столь мяснога павільёна
Як паведаміў тэлеканал “Вараг”, прычынай сталі непрафесійныя дзеянні будаўнікоў.
Яны рамантавалі дах мяснога павільёна, які знаходзіцца на пінскім кірмашы па вуліцы Ленінградскай. Рабочыя не ўлічылі змену надвор’я і перад праліўным дажджом раскрылі дах пабудовы. Гіпсакардон, якім была абабітая столь, не вытрымаў павышаную вільгаць і абрынуўся долу.
На шчасце, падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Кіраўніцтва кірмаша абяцае выправіць сітуацыю да выходных.
Фота — andreev.org