На пінскім прадпрыемстве моладзь масава прымаюць у БРСМ

Кіраўніцтва прадпрыемства "Пінскдрэў" арганізавала ўрачысты прыём у калектыў адразу для 180 маладых спецыялістаў.
Перад новымі супрацоўнікамі выступілі ветэраны "Пінскдрэва". У адказ моладзь дала клятву на вернасць прадпрыемству, на адданую і ўдарную працу. Маладым спецыялістам выдалі падарункі з сімволікай прадпрыемства. А першы сакратар гарадской філіі БРСМ уручыў членскія білеты гэтай арганізацыі.