На плошчы Незалежнасці пачалася зачыстка

Кандыдату Віталю Рымашэўскаму амапаўцы разбілі галаву ў той момант, калі людзі ламалі дзверы ў Доме ураду. Пра яго фізічны стан дакладна нічога пакуль невядома. У натоўпе кажуць, што Рымашэўскага павалаклі ў пастарунак.  На плошчы Незалежнасці тым часам з’явіліся аўтазакі. АМАП ідзе і ідзе, аддзяліў Дом ураду ад натоўпу ланцугом у пяць шэрагаў, даходзіць шосты шэраг. Лідэры з апаратурай ля помніку заклікаюць не сыходзіць з плошчы і заклікаюць міліцыю не біць людзей.