На плошчы збівалі нават акрэдытаваных журналістаў

Стала вядома, што пацярпеў журналіст "Салідарнасці" Руслан Гарбачоў. З яго сарвалі прэс-карту і збілі.  Віталя Рымашэўскага ўс ж не затрымлівалі, але ў яго сапраўды разбітая галава. У дапамогу АМАПу прыбылі вайскоўцы, яны ўдзельнічаюць у зачыстцы. Ёсць інфармацыя, што амапаўцы выкарыстоўвалі электрашокеры.