На Полаччыне будуць есці клёцкі на хуткасць
На Полаччыне 13 верасня адбудзецца раённы конкус "Абжора-2009" пад дэвізам "Хто як працуе, той так і есць". Ініцыятарам акцыі выступіў аддзел ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама, паведамляе БЕЛТА. Дзясятак сельсаветаў, некалькі прадпрыемстваў ужо падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе. Каманды з трох чалавек будуць змагацца ў трох намінацыях. "Жалезны страўнік" вызначыць хто больш з'есць клёцак за вызначаны прамежак часу. У намінацыі "Спрытныя сківіцы" трэба будзе з'есці як мага больш мініятурных клёцак з дапамогай зубачыстка. У конкурсе "Хто паспеў, той і з'еў" пераможцам якой стане той, хто хутчэй з'есць пэўную порцыю гэтай нацыянальнай стравы.
Дарэчы, змаганні едакоў ладзяцца ва ўсім свеце. На хуткасць і колькасць ядуць бліны, піцу, піражкі, кексы. Ёсць нават конкурс па паглынанні яблыкаў без дапамогі рук. Самай папулярнай стравай сярод спартоўцаў-абжораў з'яўляецца, верагодна, хот-дог. Па хуткасным паглынанні яго ладзіцца нават чэмпіянат свету.