На Полаччыне сялян хацелі накарміць пратэрмінаванымі на год прадуктамі

Шэсць супрацоўнікаў гандлёвых арганізацыяў былі звольненыя на Віцебшчыне па выніках праверак Дзяржкантролю ў другім квартале года. Яшчэ больш за сотню прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, 170 — да адміністрацыйнай.  Высветлілася, што яны завышалі цэны ў крамах, парушалі санітарныя нормы, прадавалі тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Асабліва адзначыліся ў краме “Мара”, што на Полаччыне. Тут хацелі “парадаваць” пакупнікоў прадуктамі, тэрмін годнасці якіх скончыўся ад аднаго дня да… года і двух месяцаў таму! Сярод пратэрмінаваных прадуктаў — гарбата, арэхі, кансервы, віно, фарш, кандытарскія вырабы.