На поўдні Краснаярскага края шукаюць зніклага беларуса
На поўдні Краснаярскага края ідуць пошукі зніклага грамадзяніна Беларусі. Пра гэта паведамляе "Пресс-Лайн". Вядома, што мужчына знаходзіўся ў Курагінскім раёне ў складзе турыстычнай групы. Яе прадстаўнікі вырашылі падарожнічаць у адзіночку і сустрэцца каля вогнішча. У абумоўлены час на сувязь жыхар Беларусі не выйшаў. Цяпер яго шукаюць спецыялісты Паўднёва-Сібірскага пошукава-выратавальнага атрада.