На прадпрыемстве "Пінскдрэў" створаны антыкрызісны камітэт
Антыкрызісны камітэт вырашылі стварыць на дрэваапрацоўчым холдынгу “Пінскдрэў”. Кіраваць камітэтам абраны генеральны дырэктар холдынгу Ларан Арыніч. Першыя прапановы камітэту стандартныя: змяншэнне выдаткаў вытворчасці, вызваленне ад працоўнага “баласту” (выпівох, прагульшчыкаў, лайдакоў), пошук новых рынкаў збыту.
Больш інтэнсіўнай стала праца аддзела маркетынгу кампаніі. Хаця ёсць і пэўныя нярынкавыя хады — напрыклад, выплата часткі заробку не грашыма, а канапамі і дровамі. Рабочыя абураюцца, але трываюць: прыстойнай працы ў Пінску вельмі мала.