На "прадуктовай мапе СССР" Беларусь выклалі бульбай
У адным з рэстаранаў Самары ўмельцы прыгатавалі мапу СССР з прадуктаў. Кулінарны твор у стылі фуд-арт быў заяўлены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самая вялікая мапа, складзеная з самых розных страваў. Мапу рыхтавалі 22 кухары розных нацыянальнасцяў. Беларусь на ёй выклалі бульбай, Украіну — салам, Далёкі Ўсход — чырвонай рыбай, Сібір - пяльменямі. У даўжыню мапа апынулася амаль сем метраў, а ў шырыню крыху не дацягнула да трох.
Як паведамляе газета "Комсомольская правда", над кулінарным шэдэўрам адмыслоўцы працавалі амаль сем гадзін. Мапа, аднак, атрымалася вельмі прыблізнай. Былі і яўныя ляпы. Напрыклад, Грузінская ССР, выкладзеная шашлыком, чамусьці знаходзілася проста пад сібірскімі пяльменямі. Але арганізатары заявілі, што галоўнае не дакладнасць, а адмысловы настрой.