На праваслаўныя Каляды маразы пачнуць слабець
На гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі будзе няўстойлівым, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. На пачатку тыдня захаваюцца моцныя маразы. Пад уплывам падвышанага ціску ападкаў не чакаецца, толькі ў паўночных раёнах магчымы невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман і імжа, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 12-19 градусаў, пры распагоджаннях — да 20-24 градусаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа ад 7 да 13 градусаў ніжэй за нуль.
Паветраныя масы, якія накіруюцца на тэрыторыю Беларусі з поўдня Еўропы, зменяць пагодныя ўмовы. Маразы пачнуць слабець. У сераду 6 студзеня у шмат якіх раёнах краіны пройдзе снег. Месцамі чакаюцца снегапады, завеі, парывісты вецер. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 1 да 8 градусаў марозу.
Удзень 7 студзеня снегапады пачнуць слабець. Тэмпература паветра ўначы — ад 1 да 8 градусаў марозу, на поўначы — да мінус 10. Удзень слупок тэрмометра пакажа ад 4 градусаў марозу ў паўночнай частцы, да 2 градусаў цяпла на поўдні краіны.
Да канца тыдня ў шмат якіх раёнах ізноў чакаюцца снегапады. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 4 да 11 градусаў марозу, удзень — мінус 6 градусаў. На поўдні краіны слупок тэрмометра паднімецца на 1 градус вышэй за нуль.
Незвычайна цёплае для зімы надвор'е чакаецца ў выходныя. У шмат якіх раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега. Месцамі туман. На дарогах галалёд. Уначы ў суботу слупок тэрмометра будзе паказваць ад 6 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца ад 3 марозу да 3 градусаў цяпла. У нядзелю,10 студзеня, будзе каля нуля.