На Пражскі саміт паедуць Уладзімір Сямашка і Сяргей Мартынаў
Віцэ-прэм'ер Ўладзімір Сямашка ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ініцыятывы "Ўсходняе партнёрства" ЕС у Празе. Як паведамляе БЕЛТА, курыраванне праграмы "Ўсходняга партнёрства" ў Беларусі аднесенае да кампетэнцыі ўрада. Таму ў афіцыйную беларускую дэлегацыю ўвайшлі першы намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.