На прэзентацыі Глобуса шукалі маньякаў
Для ўзмацнення эфекту Адам Глобус спалучыў прэзентацыю кнігі і мастацкую выставу. А перфоманс зладзілі міліцыянты. У арт-галерэі «Падземка» 7 красавіка спалучылі адразу дзве падзеі: прэзентацыю кнігі Адама Глобуса «Play.by» і ягоную ж выставу карцін пад назвай «Магма».
Кніга і выстава канцэптуальна не звязаныя паміж сабой. Кніга — гэта друкаваны варыянт інтэрнэт-артыкулаў і замалёвак Адама Глобуса. А выстава — падборка вогненна-чырвона-сініх палотнаў Уладзіміра Адамчыка (гэта сапраўднае імя пісьменніка) з 1980 года да нашых дзён.
Спалучэнне гэтых дзвюх падзеяў — вымушаны крок.
«На сённяшні час зрабіць проста прэзентацыю кніжкі ці проста выставу недастаткова, каб гэта зрабілася падзеяй, — патлумачыў Глобус. — Звычайна ў нас паэты яшчэ трынькаюць на гітары і спрабуюць паганым голасам нешта праспяваць. А я прафесійны мастак, і падумаў, што калі прафесійная кніга плюс прафесійная выстава — атрымаецца добрая прэзентацыя».
Шчыра кажучы, мы чакалі перфомансаў ад Адама Глобуса:
«Ооой! Ведаеце, я ж зараз не п'ю партвейну, — сказаў на гэта творца. — Калі б я піў, то — так!»
Але нібыта адчуўшы, што перфомансу ня будзе, мастаку прыйшла на дапамогу беларуская міліцыя. Рассказывае Аня Чыстасердава, арт-дырэктар «Падземкі»:
«Я была вельмі здзіўленая, калі падчас адкрыцця мне сказалі, што ў нас тут каля ўваходу стаіць некалькі міліцыянтаў з дубінкамі і аўтаматамі. Але, як аказалася, гэта не мела ніякага дачынення да выставы. Яны шукалі маньяка, які пагражаў жыццю некаму ў нашым раёне».
Аднак Глобус успрыняў гэты міліцэйскі перфоманс на свой рахунак, і пачаў рассказываць прысутным як у нас усё забараняюць.
«Я калі ішоў на выставу, думаў, забароняць яе ці не. У нас жа забараняюць вельмі проста: можа прыйсці электрык і сказаць, што сёння электрычнасці не будзе. Я, на ўсялякі выпадак, нават свечкі падрыхтаваў».
Свечкі, на шчасце, не спатрэбіліся. Адкрыццю выставы і літаратурнай прэзентацыі ніхто не замінаў. Кніжка «Play.by» прэзентавалася, жадаючыя спакойна маглі набыць яе за 8 тысяч рублёў. І карціны спакойна віселі на сценах галерэі «Падземка».
Еўрарадыё доўга спрабавала знайсці хоць якую-небудзь «забароненую» ідэю ў карцінах і ў тэкстах пісьменніка. Не пабачыўшы нічога правакацыйнага, мы звярнуліся па тлумачэнні да самаго мастака. Чаму ён думае, што яго выставу і кніжку можна было забараніць?
«А у нас забараняюць не аб'екты, у нас забараняюць персону, — адказаў Глобус. — Тых мастакоў, пісьменнікаў, перформераў, якія здатныя зрабіць нешта яскравае, і выказаць думку, якая можа супярэчыць грамадскай».
Выстава працягненецца ў «Падземцы» да 20 красавіка. Набыць кнігу «Play.by» можна там жа, ажно пакуль не скончыцца тыраж.
Фота: Гражына Вір