На пункце пропуска "Брузгі" адноўлены звычайны рэжым працы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

Цішчанка: "Заўчора было вялікае абледзяненне. Былі ўчасткі, дзе стварыўся вялікі слой лёду. І вялікагрузны транспарт не мог гэтыя ўчасткі пераадолець. Зараз гэтая праблема вырашана. Рух пайшоў у нармальным рэжыме"

Нагадаем, што 30 лістапада рух у гэтым пункце быў абмежаваны. Польскія дарожныя службы прыводзілі ў парадак дарогу і папрасілі беларускіх калег абмежаваць рух вялікагрузнага транспарту.