На Радаўніцу міліцыя будзе патруляваць 20 тысяч могілак

Напярэдадні Радаўніцы беларуская міліцыя нагадала грамадзянам пра забарону на ўжыванне спіртных напояў у грамадскіх месцах. Агенцтва БелаПАН паведамляе, што міліцэйскія патрулі будуць кантраляваць тэрыторыі большасці з 20 тысяч беларускіх могілак. З грамадзянамі, якія ўжываюць алкаголь, абякаюць спярша паразмаўляць. Калі "тлумачальная праца" не дапаможа, будуць складацца адміністрацыйныя пратаколы.

У сваю чаргу Дзяржаўтаінспекцыя заклікала адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарта падчас наведвання могілкаў на Радаўніцу.