На Радаўніцу могілкі наведалі больш за 1,7 мільёна чалавек

У Беларусі ў Дзень памінання нябожчыкаў "Радаўніца" месцы пахаванняў і могілкі наведала больш за 1,7 мільёна чалавек.  Як паведамляе БелаПАН, напрыклад, у Мінскай вобласці 28 красавіка на могілках пабывала каля 750 тыс. грамадзян. У Мінску ўшанаваць памяць сваіх блізкіх выбррліся каля 27,5 тыс. чалавек.

Па звестках міліцыі, надзвычайных здарэнняў у гэты дзень не зафіксавана.