На Радаўніцу -- вольны доступ у Чарнобыльскую зону

На кантрольна-прапускных пунктах зоны адчужэння і адсялення ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях на святы - 4, 5 і 6 траўня для ўсіх грамадзян будзе дзейнічаць бяспропускавы рэжым.


Людзей, якія прыехалі да могілках, будуць рэгістраваць на КПП па пашпартах. Ужо цяпер адзначаецца рост ахвотных атрымаць пропуск у зону адсялення, каб падрыхтаваць могілкі да Радаўніцы.

БТ