На радзіме Нестара Махно пройдзе фестываль андэграўнда

На радзіме Нестара Махно ў горадзе Гуляйполе Запарожскай вобласці Украіны 24-25 жніўня пройдзе другі музычна-літаратурны фестываль андэграўнда.  Ён атрымаў назву “Дзень незалежнасці з Махно”. Паводле словаў арганізатараў, галоўны прынцып цяперашняга фестывалю — больш літаратуры, больш музыкі.

Замест стандартных для ўкраінскіх фестываляў паўгадзінных выступаў выканаўцаў будуць прапанаваныя паўнавартасныя сольныя канцэрты даўжынёй не менш гадзіны. Некалькі разоў і ў розных жанрах будуць праходзіць “Махноўскія чытанні”.

Для дзяцей арганізуюць спецыяльную пляцоўку з лялечным тэатрам і казачнікамі.

Нагадаем, Нестар Махно (1888 — 1934) з’яўляўся адным з лідэрам анархісцкага руху Украіны ў 1917 — 1921 гадах, кіраваў паўстанцамі, якія змагаліся супраць усіх: белых, чырвоных, гетманцаў, пятлюраўцаў і замежных інтэрвентаў.

Інтэрфакс