На радзіме Паўлюка Багрыма разбілі старыя надмагіллі (фота)

На старых каталіцкіх могілках у вёсцы Крашын пасля высечкі старых дрэваў разбітыя дзясяткі надмагілляў. Могілкі належаць касцёлу Найсвяцейшага Божага Цела, дзе вісіць жырандоля Паўлюка Багрыма. На могілках ёсць і магіла славутага рэкрута-паэта-каваля. Ні мясцовыя жыхары, ні ксёндз прэтэнзій да разбурэнняў не выказалі.

Выявілася, што вяскоўцы даўно шукалі, хто б ім высек старыя дрэвы. МНС запрасіла 1,5 млн рублёў за дрэва. Праца была складаная, бо трэба было прымяняць спецтэхніку, каб не пабіць помнікі. А вось два мясцовыя жыхары пагадзіліся высечы дрэвы за 5 млн рублёў. Яны і паламалі помнікі.

Пашкоджанымі апынуліся старыя пахаванні каталікоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя ў цэнтры могілак.






Фота — "Intex-press"