На “Раланд Гаросе” сёння жаночы фінал

На тэнісным турніры “Ралан Гарос” суботу 6 чэрвеня пройдзе фінал у адзіночным разрадзе сярод жанчын. У ім сыграюць першая ракетка свету амерыканка Сірэна Уільямс і чэшка Люсі Шафаржова, якая займае 13-ты радок у сусветным рэйтынгу.

Нагадаем, у паўфінале Шафаржова выбіла з турніру сербку Ану Іванавіч. А Сірэна Уільямс, нягледзячы на грып і кепскае самаадчуванне, перайграла швейцарку Цімэа Башынскі. Прызавы фонд турніру – амаль 27 мільёнаў еўра. Пачатак матчу ў 16.00.