На рэгіянальных выбарах у Францыі перамагаюць нацыяналісты

На рэгіянальных выбарах у Францыі перамагаюць нацыяналісты

Паводле звестак экзіт-полаў, на рэгіянальных выбарах у Францыі ў шасці з 13 рэгіёнаў лідзіруе крайне правы Нацыянальны фронт. Гэтую партыю ўзначальвае Марын Лё Пэн.

Як адзначае BBC, агулам Нацыянальны фронт можа набраць каля траціны галасоў.

Гэта першыя выбары пасля тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы, у якіх загінулі каля 130 чалавек. Таму выбары разглядаюцца як важны паказчык таго, наколькі французы падтрымліваюць цяперашні ўрад сацыялістаў і яго палітыку ў сферы бяспекі і міграцыі.

Дарэчы, рэгіянальныя выбары ў Францыі звычайна характарызуюцца невысокай актыўнасцю, бо рэгіянальныя адміністрацыі маюць абмежаваныя паўнамоцтвы.