На рэйках гінуць і нявечацца людзі

Жыхар вёскі Сноў Несвіжскага раёна пакончыў з жыццём, кінуўшыся пад цягнік Брэст-Магілёў, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка. Інцыдэнт адбыўся 3 студзеня ў цёмны час сутак на перагоне Пагарэльцы-Гарадзея. Пакуль невядомыя прычыны, якія падштурхнулі 30-гадовага мужчыну на суіцыд.

У той жа дзень на перагоне Гарадзішча-Калодзішчы цягніком Масква-Берлін быў траўмаваны 71-гадовы пенсіянер з вёскі Пяцілетка Смалявіцкага раёна. Яго даставілі ў лякарню з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі.