На рынку падаражэюць імпартныя макароны

Часовыя павышаныя стаўкі мытных пошлін на шэраг харчовых тавараў увяла Беларусь з 15 лістапада тэрмінам на дзевяць месяцаў. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС. Дакументам устаноўленая стаўка мытнай пошліны на імпарт бульбы, цыбулі, капусты, морквы і буракоў у памеры 180% ад мытнага кошту тавара. Раней стаўка мытнай пошліны на бульбу складала 5-15% ад мытнага кошту, на астатняе — 15%.

Сярод іншага павышаная да 30% стаўка пошліны на імпартныя макароны (раней была 15%). Таксама ўстаноўленыя на адзін месяц стаўкі мытных пошлінаў на імпарт таматаў і гуркоў у памеры 50% ад мытнага кошту замест ранейшых 15%.