На Сахаліне цягнік з пасажырамі паляцеў у мора (відэа)
Дакладная колькасць загінулых пакуль невядомая.
Трагічнае здарэнне адбылося 3 лістапада ў Сахалінскай вобласці Расіі. Прыгарадны цягнік на поўным хаду сышоў з рэек, адзін пасажырскі вагон вылецеў з моста і зваліўся на марскі бераг.
Як інфармуюць расійскія СМІ, цягнік з 45 пасажырамі ехаў з горада Холмска ў бок Чэхава. Прычыны надзвычайнага здарэння высвятляюць спецыялісты. Вядома, што ёсць загінулыя, аднак іх дакладную колькасць выратавальнікі пакуль назваць не могуць. Загінуў машыніст цягніка, яго памочнік і яшчэ 4 чалавекі атрымалі траўмы.
Спецыялісты не выключаюць, што прычынай здарэння сталі моцныя ападкі, якія размылі чыгунку.
Фота — ria.ru