На саміце ЕС вырашана, што лёс Лісабонскай дамовы вызначыцца ў кастрычніку
Пашырэнне Еўрасаюза за кошт новых краін-сяброў гэтай арганізацыі не павінна залежыць ад працэса ратыфікацыі Лісабонскай дамовы. Такую заяву на саміце ЕС, які праходзіць у Бруселі, заявіў прэм'ер-міністр Славеніі (яна старшынствуе ў ЕС) Янеш Янса.
Як вядома, большасць жыхароў Ірландыі 12 чэрвеня прагаласавалі супраць новага базавага дакумента, які вызначае прынцыпы і механізмы больш эфектыўнага функцыянавання ЕС. Гэта і стала падставай для склікання "крызіснага" саміта. Паводле словаў прэм'ера Славеніі, пуці вырашэння сітуацыі з будучым Лісабонскай дамовы будуць абмяркоўвацца ў кастрычніку на чарговай сустрэчы кіраўнікоў краін ЕС.
"Сёння мы не ўстанаўліваем ніякіх крайніх тэрмінаў ні для Ірландыі, ні для ўсіх нас", - падкрэсліў Янса.
Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, са свайго боку, выказаўся ў падтрымку завяршэння працэса ратыфікацыі Лісабонскай дамовы ўсімі сябрамі ЕС, прызнаючы пры гэтым, што "мы не можам сказаць, калі будзе завершаны ратыфікацыйны працэс".
Нагадаем, "Дамова аб рэформах", альбо Лісабонская дамова, падпісаная лідэрамі краін ЕС у сталіцы Партугаліі ў снежні 2007 года, як меркавалася, уступіць у сілу ў студзені 2009-га, але для гэтага неабходна яго ўхваленне ўсімі дзяржавамі ЕС. На сённяшні дзень дамову ратыфікавалі 19 з 27 сяброў арганізацыі.
РИА "Новости"