На саміце краінаў СНД абмяркоўваюць эканоміку

Кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД абмеркавалі на саміце ў Ялце 13 пытанняў, 11 з якіх насілі эканамічны характар. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў, перадае інфармагенцтва "МОСТ-Харьков". Зараз у Лівадыйскім палацы скончылася паседжанне кіраўнікоў урадаў краін СНД пад старшынствам Малдовы, і пачаліся двухбаковыя перамовы. Былі абмеркаваныя пытанні барацьбы з наступствамі сусветнага фінансавага крызісу, прыняцця канцэпцыі супрацоўніцтва ў сферы энергетыцы, развіцця транспартных калідораў.

Чарговае паседжанне Савета кіраўнікоў урадаў СНД запланавана на 21 траўня 2010 года ў Маскве.