На саміт ЕўрАзЭС не акрэдытавалі фатографаў сусветных СМІ
У Нацыянальнай бібліятэцы Мінска, дзе адбудзецца паседжанне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай Эканамічнай супольнасці, не хапае месца для журналістаў. Арганізатары паведамілі, што на саміт прыедзе зашмат журналістаў з Расіі і Казахстана, таму колькасць акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ вырашана абмежаваць. Фотакарэспандэнт газеты "Наша Ніва" Юлія Дарашкевіч кажа, што на саміце не будзе ніводнага фатографа ад агенцтваў "Associated Press", "France Press", "Reuters".
Юлія Дарашкевіч: "Тое, што не акрэдытавалі мяне, гэта не дзіўна. Таму што на мерапрыемствы такога ўзроўню "Нашу Ніву" звычайна не пускаюць. Але гэтым годам не акрэдытавалі прадстаўнікоў сусветных агенцтваў "Associated Press", "France Press", "Reuters". Сказалі, што не хапае вольнага месца. То бок, яны пабудавалі бібліятэку, у якой для пяці журналістаў не знайшлося месца".
Нагадаем, што паседжанне Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў пройдзе ў Мінску 27 лістапада. Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана падпішуць дакументы, звязаныя з пачаткам функцыянавання Мытнага саюза.