На Сенненшчыне згарэла 533 тоны ільнотрасты
Паведамленне пра пажар на ільнозаводзе выратавальнікі атрымалі 22 верасня прыкладна а палове шостай вечара ад мясцовай жыхаркі, якая жыве непадалёк.
Да месца здарэння выехалі шэсць аўтацыстэрнаў з Сянна і Віцебску. Лакалізаваць пажар удалося на працягу гадзіны. Яго поўная ліквідацыя працягвалася да позняга вечара. Агонь знішчыў адкрытую канструкцыю на слупах з шыферным перакрыццем памерам 20 м на 100 м. У ёй было 533 тон ільнотрасты.
Узгарання яшчэ трох размешчаных побач такіх жа канструкцый з ільнотрастой выратавальнікі змаглі не дапусціць. Прычына і шкода ад пажару высвятляюцца, інфармуе БЕЛТА.
Фота — photoshtab.ru