На Шаркаўшчыне абралі "Містэра Піянера"

Конкурс пад назвай “Містэр Піянер” прайшоў у Шаркаўшчынскай сярэдняй школе №1. У ім удзельнічалі вучні 7-8 класаў. “Каб стаць “містэрам”, яны павінны былі расказаць пра свой атрад, выканаць некалькі філалагічных заданняў і прадэманстраваць ўсім свае захапленні. У выніку нязвыклы для постсавецкага вуха тытул "Містэр Піянер" атрымаў Саша Крупскі з 7 “А”.

Пра тое, каб правесці конкурс “Міс Піянерка”, у школе пакуль не думалі. А вось у Глыбоцкім раёне ўжо колькі год праводзяцца конкурсы, пераможцы якіх атрымліваюць званне Міс і Містэр БРСМ”.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск