На сталічных вадаёмах скасілі 28 тон водарасцяў
На рацэ Свіслач, вадасховішчах Дразды, Камсамольскае, Цнянскае, вадаёме ЦЭЦ-2, а таксама на каналах Сляпянскай воднай сістэмы завяршаецца другі за лета пакос воднай расліннасці. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", ад сярэдзіны траўня на звалку вывезлі каля 28 тон скошаных водарасцяў. Пад гарачым сонцам яны разрастаюцца і цягнуцца да паверхні. Іх даўжыня можа дасягаць некалькіх метраў.