На станцыі "Купалаўская" мінскага метро памёр мужчына
Ён згубіў прытомнасць на платформе. Медыкі яго не змаглі выратаваць.
У пятніцу, 16 студзеня, на станцыі "Купалаўская" мінскага метро памёр мужчына. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны. Як інфармуе БЕЛТА, 61-гадовы мужчына страціў прытомнасць на платформе. Тэрмінова на станцыю выклікалі брыгаду хуткай меддапамогі. Медыкі аказвалі пасажыру неабходную дапамогу, але яго выратаваць не ўдалося, ён памёр.
Дарэчы, у жніўні 2011-га адбыўся падобны выпадак, толькі ў тунэлі ад станцыі "Купалаўская" да станцыі "Кастрычніцкая". Там памёр 44-гадовы мужчына.
Фота: ria.ru