На Століншчыне прадавалі пратэрмінаванае "чарніла"

У вёсках Ольпень і Малешава Столінскага раёна міліцыянты канфіскавалі з продажу пратэрмінаваныя віна-гарэлачныя вырабы. Агульная сума канфіскату склала калі 19 мільёнаў рублёў. Як ні дзіўна гэта для аматараў, нават гарэлка не можа захоўвацца бясконца, піша газета "Вечерний Брест". У яе тэрмін рэалізацыі 36 месяцаў, у мацаваных вінаў — ад 8 да 12 месяцаў. Затым нават у закаркаванай тары пачынаюцца хімічныя працэсы з выдзяленнем атрутных рэчываў.