На суботніку Лукашэнка будзе працаваць у радзільні
У Беларусі праходзіць агульны суботнік.
12 красавіка работнікі і службоўцы выйшлі працаваць на прыборцы тэрыторый. Па традыцыі ў суботніку прыме ўдзел і кіраўніцтва краіны, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ён будзе працаваць на будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпусу мінскай гарадской клінічнай лякарні №5.
Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы будзе рабіць цэментныя сцяжкі ў складзе будаўнічай брыгады.