На сухоты ў 2008 годзе захварэлі 103 беларускія медыкі
У 2008 годзе найбольш на сухоты (туберкулёз) хварэлі медыцынскія работнікі, а таксама работнікі малочна-таварных фермаў і жывёлагадоўчых комплексаў. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Шымановіч. Па ейных словах, паказчык захворвання сярод прафесійных груп у 2008 годзе застаўся на ўзроўні мінулага года і склаў 40 чалавек на 100 тыс. Так, у 2008 годзе на сухоты захварэлі 103 медыцынскія работнікі, з іх 18 — з медустановаў па лячэнні сухотаў. Таксама ў лік хворых трапілі 129 працаўнікоў малочна-таварных фермаў і жывёлагадоўчых комплексаў.
Агулам у 2008 годзе ў Беларусі выяўлена 4 тысячы новых выпадкаў захворвання на сухоты. Гэта на 4,9% менш у параўнанні з 2007 годам без уліку рэцыдываў. Паказчык смяротнасці склаў 8,3 выпадку на 100 тыс. насельніцтвы (у 2007 — 9,1).
Інтэрфакс