На святы ў Мінску кругласутачна будуць працаваць 11 крамаў

У святочныя дні ў Мінску кругласутачна будуць працаваць 11 крамаў і больш за 50 рэстаранаў і кавярняў. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму Тамара Ціханава.  Харчовыя крамы сталіцы 25, 31 снежня і 7 студзеня будуць прытрымлівацца рэжыму працоўнага дня, а 1 студзеня яны чакаюць пакупнікоў  з 10 да 18 гадзін. Супрацоўнікі нехарчовых крамаў 25 снежня працуюць як у будні, а 1 і 7 студзеня — на меркаванне кіраўніцтва прадпрыемства.

У рэстаранаў і кавярняў да 1 студзеня няма выходных дзён. Акрамя таго, тыя 250 з іх, што размяшчаюцца ў нежылых будынках, з 15 снежня па 1 студзеня абслугоўваюць наведвальнікаў да 6 гадзінаў раніцы.