На сёння ў Беларусі аб’яўлена штармавое папярэджанне

Сіноптыкі аб’явілі на 3 жніўня штармавое папярэджанне.
У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, днём па Брэсцкай вобласці пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў за секунду, у паўднёва-заходніх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра месцамі павысіцца да плюс 30—31.

На Мінск штармавое папярэджанне не распаўсюджваецца. Днём чакаецца 23—25 градусаў цяпла, к вечару магчымы невялікі кароткачасовы дождж, інфармуе БелаПАН.