На сёння запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса
Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы — Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса — запланаваная на 16 кастрычніка ў Мінску. Напярэдадні Чавес знаходзіўся з візітам у Маскве, дзе ў яго адбылася сустрэча з расійскім прэзідэнтам. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка і Чавес абмяркуюць стан беларуска-венесуэльскіх адносінаў і перспектывы развіцця супрацоўніцва. Прэзідэнт Венесуэлы плануе наведаць "Мінск-Арэну", Нацыянальную бібліятэку, а таксама адну з будаўнічых пляцовак у сталіцы.